Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўсіх установах адукацыі краіны праходзіць тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
У рамках тыдня запрашаем заўтра ўсіх жадаючых прыняць удзел у прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”.
А ўжо сёння свае шчырыя словы на адрас роднай мовы выказалі настаўнік беларускай мовы Святлана Васільеўна Кляўко і педагог-арганізатар Дар’я Аляксандраўна Купрыяненка.
Глядзім, чытаем і натхняемся.

У межах Тыдня роднай мовы вучні 10 класа наведалі Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, дзе паглядзелі спектакль «ВАЎКАЛАК» — чароўнае беларускае фэнтэзі паводле аднайменнага твора з кнігі «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага — у пастаноўцы Віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.